Вакол свету за 3 гады: як выжыць і атрымаць асалоду ад вандроўкі — эфір

Аляксандр Гойшык / Еўрарадыё
Вандроўка вакол свету беларускага журналіста і блогера Аляксандра Гойшыка цягнулася 3 гады, 2 месяцы і 1 тыдзень. І ахапіла 51 краіну. За гэты час беларускі вандроўнік паспеў не толькі пабачыць прыгажосці чужых краявідаў, але і пазнаёміцца ў людзьмі краін, якія наведаў, і з культурамі гэтых краін. Я ўжо не кажу пра розныя цікавыя сітуацыі і падзеі, у якія ён трапляў і якія інтрыгуюць і нават шакіруюць.
Ці было тое падарожжа вартае тых высілкаў і выпрабаванняў, праз якія прайшоў беларускі вандроўнік? Што найбольш запомнілася з падарожжаў — як добрага, так і дрэннага? На людзей якой краіны і чым падобныя беларусы і чаму павучыцца ў іншых варта было б беларусам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае падарожнік, журналіст, блогер Аляксандр Гойшык.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.