Ва Украіне перадалі ў суд першую справу па згвалтаванні падчас вайны
Генпракуратура Украіны накіравала ў суд першую справу па згвалтаванні падчас вайны, учыненым расійскім вайскоўцам. Пра гэта напісала ў сацсетках генпракурор Украіны Ірына Венядзіктава.
"За забойства грамадзянскага мужа і сексуальны гвалт над яго жонкай будуць судзіць Міхаіла Раманава — вайскоўца 239-га палка 90-й гвардзейскай танкавай Віцебска-Наўгародскай дывізіі УС РФ", — паведаміла яна.
Пры гэты Венядзіктава адзначыла, што абвінавачваны яшчэ не затрыманы.
Злачынства, за якое плануюць судзіць Раманава, адбылося ў сакавіку падчас акупацыі Браварскага раёна Кіеўскай вобласці.