Ва Украіну прыехаў прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер

Франк-Вальтэр Штайнмаер / twitter.com/BPrSprecherin
Франк-Вальтэр Штайнмаер / twitter.com/BPrSprecherin

У Кіеў прыбыў прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер. Пра гэта ў сацсетках паведаміла афіцыйная прадстаўніца нямецкага лідара Керсцін Гамелін. Яна прывяла словы Штайнмаера, якія павінны растлумачыць сутнасць візіту: "Наша салідарнасць не слабее, і так будзе і надалей“.

На мінулым тыдні Штайнмаер размаўляў па тэлефоне з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім — абмяркоўвалі пытанні падтрымкі Кіева і аднаўлення інфраструктуры. "Прэзідэнт запэўніў, што Германія будзе падтрымліваць аднаўленне разбуранай інфраструктуры, якая адказвае за электрычнасць, ацяпленне і ваду", — казала тады Гамелін.

Раней Кіеў з візітам падтрымкі наведваў нямецкі канцлер Олаф Шольц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.