Ва ўкраінскім палоне ўжо ёсць беларускія вайскоўцы?

Беларускія вайскоўцы ўжо ваююць ва Украіне. Гэта — байцы Сіл спецыяльных аперацый. Пра гэта ў відэазвароце сцвярджаюць былыя беларускія сілавікі. Паводле іх інфармацыі, беларусы ўжо ёсць сярод палонных, узятых украінцамі. Ёсць і загінулыя. Яны былі ў расійскай вайсковай форме.
Па версіі былых сілавікоў, не толькі ўлады Беларусі трымаюць гэтую інфармацыю "у таямніцы", але яе не агучваюць і ўлады Украіны — "каб не справакаваць афіцыйнага поўнамаштабнага ўдзелу беларускай арміі ў развязанай Крамлём братазабойчай вайне".
У Беларусі могуць у бліжэйшы час пачаць частковую мабілізацыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.