Ва Украіне затрымалі людзей, якія арганізавалі "калідор" у бок Беларусі
Беларуска-ўкраінская мяжа / RFE/RL
Украінскія праваахоўнікі затрымалі дваіх украінцаў, якіх падазраюць у спробах дапамагчы ваеннаабавязаным перайсці мяжу з Беларуссю, паведамляе Служба бяспекі Украіны.
"Двое падазраваных прапанавалі "кліентам" нелегальны трансфер у Беларусь па-за афіцыйнымі пунктамі пропуску. Кошт паслугі склаў 3 тысячы даляраў ЗША з кожнага", - гаворыцца ў паведамленні СБУ.
Мужчын затрымалі пры спробе перасячэння мяжы.