Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік
Аляксандр Новік / instagram.com/brovary.news.inst/
Ва Украіне ў баях супраць расійскіх акупантаў загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік — Аляксандр Новік. Вядома, што ён быў снайперам, служыў у нейкім штурмавым батальёне. Новік загінуў 20 студзеня ў Луганскай вобласці. Беларус выконваў баявое заданне на фронце каля Новаягораўкі ў Сватаўскім раёне.
Развітанне з Аляксандрам Новікам праходзіць 28 студзеня ў Браварах у Кіеўскай вобласці.
З 2014 года на вайне ва Украіне ў баях супраць расійскіх акупантаў загінулі каля 80 беларускіх добраахвотнікаў.