Ва Украіне назвалі абсурднымі любыя заявы аб "беларускіх міратворцах"

Беларускія вайскоўцы на трэніроўцы / t.me/zapadny_rubesz/
Ва Украіне назвалі абсурднымі любыя заявы аб "беларускіх міратворцах". Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка сказаў, што яны "былі б найлепшым варыянтам ва Украіне".
"Падобнымі заявамі Лукашэнка спрабуе стварыць уражанне, нібыта Беларусь стаіць убаку ад вайны, — кажуць у Цэнтры супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. — Актыўная падтрымка расійскай арміі Беларуссю ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну зрабіла Мінск саўдзельнікам узброенай агрэсіі Расіі супраць нашай дзяржавы".
У Кіеве мяркуюць, што "міратворчая" рыторыка Аляксандра Лукашэнкі накіраваная на паляпшэнне яго іміджу ў вачах міжнароднай супольнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.