"Мне фіялетава": ці атрымаецца ў Лукашэнкі схавацца ў “Арэшніку” — эфір

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Лідар камуністаў Сяргей Сыранкоў, які адзначыўся заявай у найлепшых традыцыях сваіх папярэднікаў з КПСС пра Леніна, што “прыдумаў і стварыў Беларусь”, імаверна, атрымае трэцяе месца пасля Лукашэнкі і “супраць усіх” — заслужыў. Але тут цікава не тое, колькі напісалі Гайдукевічу з Канапацкай, а выказванні, які суправаджалі саму “перавыбарчую кампанію” і прагучалі ў яе апошні дзень. Дырэктар Нацбібліятэкі Гігін, як сапраўдны непрыхаваны “рускамірац”, заявіў пра неабходнасць “дэнацыфікацыі краін Балтыі”, а Лукашэнка кляўся ў любові да Польшчы і пагражаў усім расійскім “Арэшнікам”.
Ці маюць хоць нейкае значэнне лічбы, якія агучыць ЦВК у выніку выбарчага рытуалу-2025 і чаму не напісаць адразу 99%? Пра што сведчыць вяртанне ў ідэалагічны парадак дня “Леніна — заснавальніка Беларусі” і чаму так асмялеў Гігін? Ці апраўдала сябе тактыка санкцыйнага ціску і ці не час дэмсілам мяняць стратэгію? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.