Ва ўдзельніцы Плошчы Таццяны Грачанікавай дыягнаставалі ІІІ ступень раку

Праз адміністрацыйны арышт Таццяна Грачанікава не трапіла своечасова на аперацыю. Жанчына мусіла быць прааперавана 20 снежня 2010. Але за дзень да гэтага трапіла за краты за удзел у Плошчы на 15 сутак, паведамляе "Наша Ніва".

Яшчэ ўвосень у Таццяны знайшлі пухліну. Дабраякасную. Дактары прызначылі аперацыю.

Жанчына звярталася да суддзі з просьбай замяніць арышт на штраф. Але яе праігнаравалі. У выніку, калі вызвалілася, ёй прыйшлося паўторна здаваць аналізы. Яны паказалі, што дабраякасная пухліна ператварылася ў злаякасную. Таццяне дыягнаставалі спачатку рак ІІ ступені, а цяпер ужо і ІІІ.

Муж Таццяны, Юрась Шпак-Рыжкаў паведаміў, што ўжо адкрыты дабрачынны рахунак у банку, на якім можна пералічыць сродкі для дапамогі жонцы. Жанчына дрэнна сябе адчувае. Але спадзяецца, што атрымаецца вылечыцца.

Юрась Шпак-Рыжкаў і Таццяна Грачанікава былі ўдзельнікамі падзей 19 снежня ў Мінску. Іх затрымалі. Абодвух асудзілі на адміністрацыйны арышт. Перад гэтым за ўдзел у выбарчай кампаніі ў якасці назіральніка Юрася звольнілі з працы — ён не можа ўладкавацца на новае месца ўжо тры месяцы.

Філіял 511, аддзяленне 273, ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Мінск. Рахунак № 000 001, 9004-Р \ Дабрачынных рахунак. BYR. Грачанікава Таццяна Анатольеўна.