Урад Японіі закрывае сваю паветраную прастору для "Белавія"

Урад Японіі выступіць з афіцыйнай рэкамендацыяй авіякампаніям краіны не лётаць над Беларуссю. Токіа адрэагаваў на пасадку ў нашай краіне пасажырскага самалёта Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільню. У заяве адзначаецца, што "рызыка паўтарэння падобнай сітуацыі не можна быць выключана".
Японія рашуча асуджае "прымусовую пасадку грамадзянскага лайнера" і патрабуе неадкладнага вызвалення затрыманых.
Таксама ўрад Японіі закрывае сваю паветраную прастору для "Белавія" і не будзе прымаць яе рэйсы (уключна з чартарнымі), "нават калі паступіць адпаведная просьба", паведамляе ТАСС.
Раней ЕС забараніў палёты ўсіх авіякампаній Беларусі ў сваёй паветранай прасторы, а таксама пасадку беларускіх самалётаў у еўрапейскіх аэрапортах. Такое ж рашэнне прыняла Украіна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.