Уначы ў Беларусі месцамі прагназуецца да 17 градусаў марозу

У лютым у Беларусі / t.me/soligorsk_mp/
Удзень у аўторак, 18 лютага, амаль па ўсёй Беларусі магчымы кароткачасовы снег (уначы толькі на поўначы). Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы туман месцамі і галалёдзіцу на асобных участках дарог.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -6 да -12 градусаў (пры праясненнях — да -17, у Мінску — 8-10 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -1 да -7 (у сталіцы — ад -3 да -5).
У сераду амаль па ўсёй Беларусі пройдзе кароткачасовы снег. Уначы будзе 5-12 марозу (пры праясненнях — да -15), удзень — ад -1 да -7 (на захадзе — да +1 градуса). У чацвер пераважна без ападкаў. У начныя гадзіны пры праясненнях тэмпература паветра можа скласці да -18, удзень — ад 0 да -7.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.