Улады прапанавалі беларусам стаць інспектарамі і дапамагаць КДК
Камітэт дзяржкантролю / БЕЛТА
На базе Камітэта дзяржкантролю будзе створана сістэма грамадскіх інспектараў. Гэта рашэнне змяшчаецца ва ўказе Аляксандра Лукашэнкі № 339, які падпісаны ў пятніцу.
Грамадскім інспектарам можа стаць грамадзянін Беларусі, якому споўнілася 25 гадоў і які здольны па сваіх маральных і дзелавых якасцях аказваць "садзейнічанне кантралюючым органам".
Гэтыя функцыі грамадскі інспектар будзе выконваць на грамадскіх пачатках ў вольны ад працы ці вучобы час. У тым ліку інспектар можа маніторыць цэны на тавары першай неабходнасці, ацэньваць эфект ад выкарыстання дзяржмаёмасці.
Метадычнае кіраўніцтва работай грамадскіх інспектараў будзе выконваць Камітэт дзяржкантролю.