Украінскія сілавікі пачынаюць у Луганску "зачыстку" тэрарыстаў (відэа)

Пра гэта піша ў Facebook кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў, каардынатар групы "Інфармацыйнае супраціўленне" Дзмітрый Тымчук. Ён сцвярджае, што ўкраінскія сілавікі атрымалі загад нейтралізаваць (а ў выпадку супраціўлення — ліквідаваць) групы баевікоў, якія дзейнічаюць у раёне будынкаў Луганскай абласной дзяржадміністрацыі, СБУ, Луганскага памежнага атрада і ў іншых раёнах горада.



Тымчук адзначае, што на правядзенне гэтай аперацыі ўкраінскі бок вымусілі сваёй актыўнасцю самі баевікі.


Дарэчы, стала вядома, што сённяшні выбух у будынку абласной адміністрацыі ў Луганску адбыўся не з-за абстрэла з украінскіх самалётаў, а ў выніку запуска ракеты баевікамі. Яны стралялі з ПЗРК па самалёце, а патрапілі ў будынак адміністрацыі — ракета з цеплавым навядзеннем зрэагавала на цяпло, якое выдзяляў кандыцыянер на акне. У выніку, загінулі 7 чалавек, а сярод іх — міністр аховы здароўя так званай "Луганскай народнай рэспублікі" Наталля Архіпава.




Фота — ria.ru