Украінскі спецназ пачалі пераапранаць у нямецкую форму
Яе атрымала з Нямеччыны МУС Украіны.
Міністр унутраных спраў Арсен Авакаў аператыўна на самалёце Ан-26 (гл. фота знізу) завёз яе ў Харкаўскую вобласць на базу спецпадраздзяленняў МУС "Амега" і "Вега". Спецназаўцы яе ўжо ацанілі, адзначаюць, што форма "прадуманая ва ўсіх адносінах".
Колькі камплектаў нямецкай формы было перапраўлена ва Украіну, не паведамляецца.
Нагадаем, раней падобную дапамогу атрымалі з ЗША ўкраінскія памежнікі. Ім прыслалі біноклі і калючы дрот, а таксама грошы на набыццё іншых патрэбных рэчаў.
Нядаўна ва ўкраінскіх СМІ спецназаўцы наракалі, што маюць кепскія бронекамізэлькі, якія прабіваюць кулі падчас боесутыкненняў з тэрарыстамі.
Фота — ria.ru, Facebook