Украінскі марскі дрон абсталявалі рэактыўнай сістэмай залпавага агню
"Град" на марскіх дронах / t.me/Bratchuk_Sergey/
Украінскі марскі дрон Sea Baby абсталявалі рэактыўнай сістэмай залпавага агню "Град", паведаміў спікер Украінскай добраахвотніцкай арміі "Поўдзень" Сяргей Братчук са спасылкай на крыніцу ў СБУ. Ужо быў нанесены залп па акупаванай Кінбурнскай касе. Відэа з'явілася ў тг-каналах расійскіх "ваенкараў".
Эксперты адзначаюць, што ў такіх удараў пакуль нізкая дакладнасць, таму іх задача — "трывожыць" акупантаў. Напрыклад, перад высадкай дэсанту можна даць некалькі залпаў, каб вораг схаваўся на пазіцыях і мінімальна перашкаджаў самому дэсанту.
Але выкарыстанне "Граду" на марскіх дронах будзе ўдасканальвацца. У СБУ абяцаюць "новыя сюрпрызы".