Украінская каманда байкатавала Кубак Садружнасці па хакеі на траве (фота)

Гульні праходзяць на брэсцкім стадыёне "Будаўнік" з 14 па 16 траўня. У іх удзельнічаюць чатыры клубы. Каманду з Вініцы, якая праігнаравала турнір, арганізатары замянілі на "Бесарыс" з Казахстана.



Для Еўрарадыё сітуацыю пракаментаваў спартовы аглядальнік Алесь Ляўчук, рэдактар сайта sportbrest.com.



Ляўчук: "Наколькі я ведаю, кіраўніцтва "Коласа" сказала, што ў такі час неяк некарэктна гуляць з рускай камандай. Ужо сёння відаць, што з сыходам "Коласа", які два разы перамагаў у гэтым турніры, турнір значна страціў, бо казахстанская каманда значна слабейшая за сапернікаў".



У першы дзень спаборніцтваў адбыліся адразу два матчы. "Мінск" з лікам 5:0 разграміў клуб з Казахстана, а расійская "Дынама-Электрасталь" абыграла гаспадароў з брэсцкага "Будаўніка" (3:2).



Замест турніру ў Брэсце ўкраінцы вырашылі прыняць дома чатыры таварыскія гульні са зборнай Азербайджана. Па словах Леўчука, для "Коласа", які фактычна з'яўляецца базавай камандай зборнай Украіны, у гульнявым плане гэта больш істотныя спаборніцтвы.