Украінцы знішчылі пад Луганскам групу расійскага атамана Касціёнава (фота)
15 ліпеня паходнага атамана Церскага казачага войска пахавалі ў Паўночнай Асеціі.
Разам з 5 вопытнымі расійскімі наймітамі Уладзімір Касціёнаў быў знішчаны ўкраінскімі сілавікамі ў баю пад Луганскам. Аскепак патрапіў яму ў галаву. Цела забітага вывезлі разам з параненымі ў расійскі горад Растоў.
Як інфармуе сайт censor.net.ua, Касціёнаў — афіцэр у адстаўцы, захапляўся рукапашным боем, раней удзельнічаў у войнах на Каўказе, у тым ліку і супраць Грузіі. На ўкраінскі Данбас яго запрасілі крымскія казакі.