Украінцы прадаюць кватэры ў Данецку і з'язджаюць у Беларусь
Кватэры ў гэтым украінскім горадзе значна патаннелі, аднак пакупнікі не спяшаюцца набываць нерухомасць.
Сітуацыя ў Данецкай вобласці неспакойная, там дзейнічаюць прарасійскія баевікі, якія абвесцілі так званую "Данецкую народную рэспубліку". Украінскія сілавікі праводзяць "антытэрарыстычную аперацыю".
Як паведамляе тэлеканал ТСН, жыхары Данецка, зняўшы свае грошы з дэпазітаў, баяцца іх кудысьці ўкладаць. "Раптам давядзецца з'язджаць", — так людзі тлумачаць сваё рашэнне. Нямала людзей з Данецкай вобласці яшчэ да так званага рэферэндума 11 траўня прадавалі сваё жыллё і з'язджалі ў Расію і Беларусь. Праўда, цяпер "усё прыціхла", насельніцтва чакае вырашэння палітычнай сітуацыі.
Фота — Fotolia