Украінцы паказалі унікальныя кадры палётаў верталётаў у акружаны Марыупаль

Украінцы паказалі унікальныя кадры палётаў верталётаў у акружаны Марыупаль

Украінцы паказалі унікальныя кадры палётаў верталётаў у акружаны Марыупаль на глыбіню больш за 100 кіламетраў. Яны дастаўлялі абаронцам горада боепрыпасы, медыкаменты, сродкі сувязі, і вывозілі параненых. У спецаперацыі ўдзельнічалі па 2 верталёты, аднойчы — 4. Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Кірыл Буданаў распавядае, што з 16 задзейнічаных верталётаў расіяне знішчылі 2 (на 5-м і 7-м вылетах). Быў знішчаны і верталёт, пасланы на дапамогу.

"Спецаперацыя была спланавана і праведзена ваеннай разведкай Мінабароны Украіны", — кажа Буданаў. Упершыню пра яе распавёў заснавальнік "Азова" Андрэй Білецкі. Паводле яго слоў, на верталётах на дапамогу абаронцам "Азоўсталі" пераправілі 72 байцоў-добраахвотнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.