Украінцы нанеслі ўдар касетнай ракетай ATACMS па расійскім палігоне
Удар касетнай ракетай / Кадр з відэа
Украінцы нанеслі ўдар касетнай ракетай ATACMS па палігоне ў акупаванай расіянамі частцы Запарожскай вобласці. У той момант там былі дзясяткі расійскіх вайскоўцаў, якія праходзілі навучанне. Большасць з іх забітыя ці параненыя.
Адзначаецца, што разведку і "аб'ектыўны кантроль" ажыццяўляў украінскі выведвальны дрон.
Гэта не першы такі ўдар па палігонах з расійскімі вайскоўцамі.