Украінцаў, якія выехалі за мяжу, заклікалі не вяртацца на радзіму да вясны

Украінская сям'я выязджае ў Польшчу / twitter.com/Straz_Graniczna
Украінская сям'я выязджае ў Польшчу / twitter.com/Straz_Graniczna

Украінцаў, якія выехалі за мяжу, заклікалі не вяртацца на радзіму да вясны. З такой заявай выступіла віцэ-прэм'ер, міністр па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны Ірына Верашчук.

"Вы бачыце, што робіць Расія, цытуе словы Верашчук hromadske.ua. — ...На жаль, электрасеткі не вытрымліваюць. Калі ў вас ёсць магчымасць перазімаваць за мяжой, то варта гэта зрабіць".

Ірына Верашчук мае на ўвазе расійскія ўдары па грамадзянскай інфраструктуры Украіны, якія мэтанакіравана адбываюцца ў кастрычніку. Нагрузка на энергесеткі цяпер занадта вялікая, і дадатковая колькасць людзей у краіне сітуацыю зробіць больш складанай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.