Украіна і Расія на перамовах дамовіліся аб абмене палоннымі "тысяча на тысячу"

Рустэм Умераў / фота з яго старонкі ў Фэйсбуку
Падчас перамоваў у Стамбуле Украіна і Расія абмяркоўвалі спыненне агню і абмен ваеннапалоннымі ў фармаце "тысяча на тысячу". Пра гэта расказаў украінскі міністр абароны Рустэм Умераў, перадае hromadske.ua.
Ён дадаў, што такі абмен можа адбыцца ўжо найбліжэйшым часам. Бакі дамовіліся пра дату, але называць яе Умераў не стаў.
Пазней абмен "тысяча на тысячу" пацвердзіў кіраўнік расійскай дэлегацыі Уладзімір Мядзінскі.
Украінскі бок таксама прапаноўваў правесці сустрэчу прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага і расійскага лідара Уладзіміра Пуціна. Паводле Мядзінскага, Расія "прыняла гэта да ведама".
Ён заявіў, што расійская дэлегацыя ў цэлым задаволеная вынікамі перамоваў і гатовая працягваць кантакт.
Раней паведамлялася, што перамовы ў Стамбуле паміж Украінай і Расіяй працягваліся менш за дзве гадзіны. Украінскія дыпламаты называлі непрымальнымі ўмовы, якія выстаўляў расійскі бок.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.