Украіна будзе дамагацца, каб Беларусь вызваліла яе грамадзяніна
Украінскі бок будзе дамагацца вызвалення свайго грамадзяніна Міхаіла Ферэнца. Пра гэта паведамляе спікер МЗС Украіны Алег Нікаленка ў сацсетках.
Прысуд у дачыненні да Ферэнца яшчэ не ўступіў у сілу, адвакаты падалі апеляцыйную скаргу. Прадстаўнік МЗС заявіў, што Украіна працягне абараняць інтарэсы свайго грамадзяніна "ўсімі даступнымі сродкамі для яго вызвалення".
Раней Еўрарадыё паведамляла, што грамадзянін Украіны Міхаіл Ферэнц прысуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі за "ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і наўмыснае пашкоджанне маёмасці". Украінскае МЗС назвала палітычна матываванай справу Ферэнца і запатрабавала яго вызваліць.
Грамадзянін Украіны Міхаіл Ферэнц прызнаны палітвязнем у Беларусі.