Украіна атрымала першыя сістэмы супрацьпаветранай абароны NASAMS
NASAMS у дзеянні / pap.pl
Украіна атрымала першыя сістэмы супрацьпаветранай абароны NASAMS. Неўзабаве яны будуць разгорнутыя і пачнуць баявое дзяжурства. Дырэктар кампаніі-вытворцы Грэг Хейз кажа пра дзве сістэмы, якія ЗША перадалі некалькі тыдняў таму.
NASAMS — гэта перасоўны зенітна-ракетны комплекс, прызначаны для перахопу ракет, самалётаў і іншых паветраных аб'ектаў на малых і сярэдніх вышынях. Ён быў распрацаваны нарвежскай і амерыканскай кампаніямі. Час рэагавання — 10 секунд, далёкасць нанясення ўдару — ад 2,5 да 40 км, вышыня — ад 30 метраў да 16 км.
Адна сістэма NASAMS павінна складацца з 12 пускавых установак і 8 РЛС.