Удар па “трыядзе”: як знішчэнне стратэгічнай авіяцыі ўплывае на вайну — эфір

Іван Ступак
Напярэдадні другога туру перамоў у Стамбуле расійскія акупацыныя войскі зладзілі самы масавы абстрэл Украіны ракетамі і БПЛА. Спадзяючыся такім чынам займець дадатковыя аргументы ў прасоўванні сваіх патрабаванняў падчас перамоў. Вось толькі гэты падыход да “дасягнення мірнага пагаднення” быў сарваны масаваў атакай ураінскіх дронаў на расійскія аэрадромы. Вынікам якой стала ледзь не поўнае вынішчэнне расійскай стратэгічнай авіяцыі. Аднаго са складнікаў “ядзернай трыяды” Расіі.
Ці стаў удар па расійскіх аэрадромах смяротным ударам для стратэгічнай авіяцыі і чым адметная гэтая аперацыя? Як гэтая аперацыя адаб’ецца на вітуацыі на фронце і на далейшых перамоўных працэсах? Ці будзе працяг вынішчэння расійскай “ядзернай трыяды” і чаго варта асцерагацца Лукашэнку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт Украінскага інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.