У жыхара Кобрына скралі касмічны карабель

У жыхара Кобрына скралі касмічны карабель

У 31-гадовага жыхара Кобрына скралі... касмічны карабель. Мужчына напісаў заяву пра гэта ў мясцовую міліцыю, праз нейкі час Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. Артыкул — "несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі".

Як паведамляе інтэрнэт-партал горада Кобрына, мужчына, які нідзе не працуе, захапляўся анлайн-гульнёй DarkOrbit. У пачатку студзеня невядомы зламыснік узламаў яго электронную паштовую скрыню і завалодаў акаўнтам. Ён скраў з гульні віртуальны баявы карабель. Матэрыяльныя страты пацярпелы ацаніў на суму больш за 5 мільёнаў рублёў.

Хакеру пагражае штраф, арышт, абмежаванне ці пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.