У жніўні па "пратэсных" крымінальных справах у РБ асудзілі не менш за 98 чалавек

Усе прысуды былі звязаныя альбо з пазбаўленнем, альбо з абмежаваннем волі / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Не менш за 98 чалавек асудзілі ў жніўні ў Беларусі па "пратэсных" крымінальных справах, падлічылі праваабаронцы. Большасць асуджаных (больш за 80%) — мужчыны. У большасці выпадкаў (64,28%) абвінавачваным прызначылі пазбаўленне волі. І ў 100% выпадкаў гэта былі прысуды, звязаныя з пазбаўленнем або абмежаваннем волі.
У выніку агулам фігурантам палітычна матываваных справаў у жніўні прызначылі пакаранне ў 223 гады і 10 месяцаў зняволення, 29 гадоў "хіміі", 62 гады "хатняй хіміі", а таксама выпісалі штрафаў на 89 600 рублёў.
Нагадаем, у ліпені па "пратэсных справах" было асуджана не менш за 76 чалавек, а ў чэрвені — 86.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.