У Жлобінскім раёне 2-гадовая дзяўчынка з Мінска ўпала ў вогнішча
Бацькі не ўсачылі за дзіцем / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Жлобінскім раёне 2-гадовая дзяўчынка з Мінска ўпала ў вогнішча. Як піша раённая газета "Новы дзень", дзіця атрымала апёкі. Яе шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне жлобінскай бальніцы.
Выданне адзначае, што здарэнне адбылося раніцай у панядзелак, 3 ліпеня. Сям'я са сталіцы адпачывала на беразе рэчкі Окра каля вёскі Скепня. Каля 08:30 дзяўчынка праходзіла каля вогнішча, спатыкнулася і ўпала на гарачыя вуглі. Ратавальнікі паведамляюць, што на дзіцяці загарэлася адзенне.
У Жлобінскую цэнтральную раённую бальніцу дачку прывёз бацька.
У Мазырскім раёне пры распальвані вогнішча апёкі атрымаў 11-гадовы хлопчык.