У жэнеўскім Палацы нацый ААН размаўляюць пра беларускі аўтарытарызм

Гэтай тэме была прысвечаная сёння сустрэча, на якой прысутнічалі прадстаўнікі буйнейшых міжнародных праваабарончых арганізацый, такіх як Human Rights Watch, Civicus, FIDH, Human Rights House Foundation, прадстаўнікі дэлегацый краін — сябраў Савета па правах чалавека ААН.

"Было падкрэслена, што тое, што зараз адбываецца ў краінах Блізкага Усходу, не мусіць засланіць трагічнае развіццё падзеяў у Беларусі, дзе аўтарытарныя ўлады цалкам ігнаруюць правы чалавека і фактычна аб'явілі вайну грамадзянскай супольнасці",  — паведаміла БелаПАН праваабаронца Таццяна Рэвяка.

Абмяркоўваліся таксама магчымыя крокі з боку савета па прыняцці спецыяльнай рэзалюцыі па Беларусі, праект якой распрацаваны Human Rights Watch.