У Запарожжы расійскім ударам разбураны інтэрнат, сярод пацярпелых — дзеці
Наступствы расійскага ўдару па Запарожжы / Запарожская абласная ваенная адміністрацыя
У ноч на 30 кастрычніка расійскія войскі атакавалі Запарожжа і Запарожскую вобласць з дапамогай ракет і дронаў. Пра гэта паведамляе hromadske.ua са спасылкай на кіраўніка абласной ваеннай адміністрацыі Івана Фёдарава.
Паводле яго звестак, па горадзе было нанесена не менш за 20 дронавых і 8 ракетных удараў. Ад расійскага ўдару пацярпеў інтэрнат: некалькі яго паверхаў разбураныя, пад заваламі дагэтуль шукаюць людзей.
Таксама падчас расійскай атакі пашкоджанні атрымалі пяць шматпавярховак і некалькі прыватных дамоў ды аб'екты інфраструктуры. Паведамляецца пра як мінімум 11 пацярпелых людзей, сярод якіх шасцёра дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў.
Населеныя пункты Запарожскай вобласці атакавалі ўначы каля 500 беспілотнікаў рознай мадыфікацыі. Некаторыя гарады трапілі пад авіяўдары, па іншых стралялі артылерыя і рэактыўныя сістэмы залпавага агню.