У Закарпацці ў сельскім савеце дэпутат узарваў гранаты, пацярпелі 26 чалавек
На месцы здарэння / t.me/UA_National_Police/
Раніцай у пятніцу ў Закарпацці ў будынку Керэцкіўскага сельскага савета Мукачоўскага раёна падчас пасяджэння дэпутат узарваў гранаты, пацярпелі 26 чалавек. 6 з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Сам падрыўнік — у рэанімацыі, паведамляе Нацыянальная паліцыя Украіны.
Здарэнне трапіла на відэа.