У Ваўкавыску вартаўнік вынес з прадпрыемства 400 курыных яек за змену
Крадзеныя яйкі / Дэпартамент аховы
Вартаўнік аднаго з ваўкавыскіх прадпрыемстваў за змену вынес і схаваў у сваім аўтамабілі 400 курыных яек. Затрымалі яго супрацоўнік службы бяспекі і міліцыянты аховы, паведамляе Дэпартамент аховы.
Выявілася, што мужчына дзейнічаў не адзін — дапамагала яму аператар агракамбіната. Для зручнасці яйкі ўкладалі па пяць штук у папяровыя трубкі і так пераносілі.
На абаіх работнікаў склалі адміністрацыйныя пратаколы за дробны крадзеж.