У Варшаве каля пасольства Расіі прайшла акцыя за прызнанне РФ краінай-тэрарыстам
Акцыя каля расійскага пасольства / Еўрарадыё
Увечары 10 кастрычніка ў Варшаве каля расійскага пасольства прайшла акцыя за прызнанне РФ краінай-тэрарыстам. Сярод яе ўдзельнікаў было шмат украінцаў і беларусаў. Акцыя праходзіла ў дзень, калі адбылася маштабная расійская ракетная атака па Украіне, загінулі мірныя жыхары.