У Варшаве 28 чэрвеня пройдзе IV “Кубак Івуліна”. Ідзе рэгістрацыя каманд

Турнір Беларускай Салідарнасці адбудзецца ў Варшаве ў чацвёрты раз / Футбольны клуб беларускай дыяспары ў Варшаве
28 чэрвеня ў Варшаве пройдзе ўжо чацвёрты па ліку “Кубак Івуліна”. У 2022 годзе гэты турнір быў арганізаваны як знак салідарнасці з Аляксандрам Івуліным і тысячамі іншых палітвязняў, што апынуліся ў беларускіх турмах ні за што.
Усе ахвотныя могуць зарэгістраваць сваю каманду і ўзяць удзел у турніры. Для гэтага трэба запоўніць спецыяльную форму.
“Кубак Івуліна” — гэта не проста футбольны турнір. Гэта супольнасць, салідарнасць і клопат.
Турнір пройдзе за адзін дзень, арганізатары абяцаюць насычаную праграму, дзіцячую зону і незабыўныя эмоцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.