У Туркменістане Лукашэнку сустракаюць з конніцай, у Інданезіі — з гірляндай

Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца ў Туркменістане з афіцыйным візітам. На шляху з аэрапорта яго суправаджае конніца. Еўрарадыё вырашыла паглядзець, як кіраўніка Беларусі сустракаюць у іншых краінах.
Туркменістан
Кіраўніка Беларусі вязуць з аэрапорта ў суправаджэнні конніцы.

Гэта не першы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў гэтую краіну. Мінулы раз ён прыязджаў сюды ў 2012-м годзе. Традыцыйна яго суправаджае малодшы сын Мікалай.
У В'етнаме кіраўніка Беларусі сустракаюць жоўтымі кветкамі адразу з трапа самалёта.
Падчас першага візіту да прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі ў 2014 годзе Лукашэнку каля трапа чакаюць трое дзяўчат з пірагом.

Візіт у Казахстан у 2013-м годзе. Сустракае дзяўчына з кветкамі ў нацыянальным строі. Кіраўнік Беларусі прымае кветкі з усмешкай.

Таджыкістан, 2013-ы год. Кіраўніку Беларусі таксама дарыць кветкі дзяўчына ў нацыянальным строі.

Візіт у Пакістан сёлета, Лукашэнка ідзе ў суправаджэнні трох мясцовых вайскоўцаў.

А пасля атрымлівае кветкі ад маленькай мясцовай дзяўчынкі.

Красавік 2015-га. У Грузіі адразу пасля прызямлення кіраўніка Беларусі сустракае натоўп журналістаў.

У Інданезіі на шыю кіраўніку Беларусі вешаюць "малай", гірлянду з кветкамі жасміну. Паказальна, што з усёй дэлегацыі малай застаецца толькі на кіраўніку Беларусі. Такі вянок у Інданезіі сімвалізуе сяброўства і павагу.

Рэдкія візіты ў ЕС для Аляксандра Лукашэнкі абыходзяцца без пышных прыёмаў і шматлікіх падарункаў. Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ ў 2009-м годзе не бачна ні пірагоў, ні кветак.

Фота: belta.by, ont.by, president.gov.by