У тэлеграме неўзабаве з'явяцца жывыя эфіры з асабістых акаўнтаў

Тэлеграм

Тэлеграм

У тэлеграме неўзабаве з'явяцца жывыя эфіры з асабістых акаўнтаў. Опцыя будзе дасяжная толькі Premium-карыстальнікам.

Асабістыя стрымы будуць запускацца і адлюстроўвацца ў раздзеле "Гісторыі".

Жывыя эфіры заўважаныя ў бэта-версіі Telegram для iOS 12.2. Гэта значыць, цяпер функцыя знаходзіцца на стадыі распрацоўкі і ўключаная толькі на тэставым серверы.

Гледачы змогуць каментаваць стрымы і замацоўваць свае рэплікі за "зорачкі". Напрыклад, за 50 "зорачак" паведамленне памерам да 80 сімвалаў пратрымаецца наверсе дзве хвіліны. А за 5 тысяч "зорачак" можна будзе напісаць каментар у 280 сімвалаў — і замацаваным ён застанецца 30 хвілінаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.