Па-першае, ён быў створаны Антонам Матолькам “сваімі рукамі, з нуля”, што зрабіла яго ўнікальным, па-другое, ён мае важную ролю ў міжнароднай камунікацыі.
“Гэта ўсё ж той праект, які дапамог ратаваць жыцці ўкраінцаў, які мог імгненна інфармаваць пра тое, што адбываецца ў Беларусі, што ёсць запускі ракет, узлёты ваеннай авіяцыі. Гэта таксама дапамагло візуалізаваць, зрабіць прадметнай тэму дапамогі беларусамі ўкраінцам, то-бок паказаць, на чыім баку беларускі народ, які масава ўдзельнічае ў гэтым праекце і перадае шмат неабходных дадзеных, каб дапамагаць украінцам. Гэта таксама паштурхнула ўкраінскія ўлады і ўкраінцаў увогуле пераглядзець свае першапачатковыя негатыўныя рэакцыі да беларусаў.
Такія праекты, як “Беларускі Гаюн”, паказвалі, на чыім баку насамрэч беларусы. Гэта таксама было вельмі важна для нашых міжнародных партнёраў, якія з вялікай цікавасцю ставіліся да гэтага праекта”.
Паводле Кавалеўскага, мала хто звяртае ўвагу, што гэты праект быў у Беларусі, а ў Расіі падобнага не было.