Прайшло развітанне з беларускай Марыяй Зайцавай, якая загінула ва Украіне

Развітанне з Марыяй Зайцавай у Кіеве

Развітанне з Марыяй Зайцавай у Кіеве / Радыё "Свабода"

У Кіеве адбылося развітанне з беларускай добраахвотніцай Марыяй Зайцавай. Яна загінула 17 студзеня ў баі пад Пакроўскам Данецкай вобласці, абараняючы Украіну.

Развітанне прашло апоўдні 3 лютага, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на сяброў дзяўчыны.

Марыя — гамяльчанка, якая прыехала з сябрам у Мінск у жніўні 2020-га, каб пратэставаць супраь фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. 9 жніўня каля Стэлы яна была параненая шумавой гранатай і атрымала кантузію. Пасля гэтага, як расказвала Марыя, яе паранілі яшчэ і гумовымі кулямі, якія медыкі выявілі ў яе ў сцягне. Дзяўчыне зрабілі некалькі аперацый у Беларусі, а пазней вывезлі на лячэнне ў Чэхію.

Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны яна далучылася да абаронцаў Украіны, ваявала ў складзе 2-га Інтэрнацыянальнага легіёна.

16 студзеня, напярэдадні гібелі, Марыі споўнілася 24 гады.

Прайшло развітанне з беларускай Марыяй Зайцавай, якая загінула ва Украіне
Развітанне з Марыяй Зайцавай у Кіеве / Радыё Свабода
Прайшло развітанне з беларускай Марыяй Зайцавай, якая загінула ва Украіне
Развітанне з Марыяй Зайцавай у Кіеве / Радыё Свабода

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.