BELPOL: Ніякіх уцечак, узломаў або зліваў няма

Уладзімір Жыгар
“Ніякіх уцечак, узломаў або зліваў няма. Ніводны наш рэсурс не пацярпеў. Усе нашыя крыніцы на сувязі, і праца з імі ідзе ў абсалютна штатным рэжыме”, — адказаў прадстаўнік арганізацыі былых сілавікоў BelPol Уладзімір Жыгар на пытанне “Радыё Свабода”.
7 сакавіка праўладныя Тэлеграм-каналы паведамілі пра ўзлом рэсурсаў Belpol. Яны сцвярджалі, што з дапамогай заражанага вірусам файла атрымалі дадзеныя аб самой арганізацыі і затрымалі людзей, якія з ёй супрацоўнічалі.
У каментары жураналістам Жыгар дадаў, што “дзейнасць арганізацыі BelPol выклікае вар’яцкае раздражненне ў рэжыму”.
“Дыскрэдытаваць нас — гэта па сутнасьці адна з самых галоўных задач на сённяшні дзень. Бо мы адзіныя, хто цяпер рэальна аказвае супраціўленне сістэме, штораз выкрывае карупцыйныя схемы, абыход санкцый, паказвае як Лукашэнка ўдзельнічае ў вайне супраць Украіны, не словам, а справай актыўна прасоўвае ідэю ціску на рэжым”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.