У Светлагорску ў ваннай ледзь не патанулі двое дзяцей
Калі маці прыбегла, убачыла дзвюх "дзяўчынак у стане ўтаплення" (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
У Светлагорску ў ваннай ледзь не патанулі двое дзяцей. Як піша гомельскае Таварыства ратавання на водах, маці чатырох дзяцей занялася прыборкай і хатнімі справамі. Траіх дзяцей (дваіх ва ўзросце 1,5 года, аднаго — 4 гады) яна пасадзіла ў напоўненую вадой ванную.
Увагу жанчыны на нейкі час адцягнула вырашэнне хатніх пытанняў. А пасля яна пачула з ваннага пакоя падазроныя гукі. Калі маці туды прыбегла, убачыла дзвюх дзяўчынак "у стане ўтаплення". На шчасце, дзеці жывыя. Дапамогу ім аказваюць лекары. А праваахоўнікі праводзяць праверку.
Дарэчы, днямі ў сваёй ваннай у Мінску патанула жанчына. Яе цела знайшоў сын. Праваахоўнікі высвятляюць абставіны трагічнага здарэння.