У спіс неяўзных беларускіх чыноўнікаў дадалі яшчэ 19 прозвішчаў (спіс)

Спіс са 156 чалавек дапоўнены прозвішчамі ў асноўным суддзяў і пракурораў, якія ўдзельнічалі ў судовых працэсах над удзельнікамі акцыі 19 снежня. Таксама сюды трапілі рэктары беларускіх ВНУ, адказныя за выключэнні студэнтаў па палітычных матывах, паведамляе БелаПАН.
 
У спіс сярод іншых трапілі суддзя Вольга Комар і пракурор Антон Загораўскі, якія разглядалі справу Васіля Парфянкова. Суддзя Таццяна Чэркас і пракурор Таццяна Маладцова таксама ў чорным спісе — за прысуды Аляксандру Атрошчанкаву, Аляксандру Малчанаву і Дзмітрыю Новіку.

Неўязнымі ў Еўрасаюз сталі рэктары Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, Белдзяржуніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, а таксама рэктар Брэсцкага дзяржуніверсітэту і рэктар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута.

Гайдукевіч Валерый Уладзіміравіч – камандуючы ўнутранымі войскамі, намеснік міністра ўнутраных спраў;

Гурэеў Сяргей Віктаравіч – намеснік міністра ўнутраных спраў, начальнік папярэдняга расследавання МУС;

Качанаў Уладзімір Уладзіміравіч – саветнік міністра юстыцыі;

Бодак Ала Мікалаеўна – намеснік міністра юстыцыі;

Сіманаў Аляксандр Анатольевіч – намеснік міністра юстыцыі;

Тушынскі Ігар Геранінавіч – намеснік міністра юстыцыі;

Скурат Віктар – начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення дэпартамента аховы МУС;

Іваноў Сяргей – намеснік начальніка аддзела камплектавання ўпраўлення ідэалагічнай працай і кадравага забеспячэння ГУУС Мінгарвыканкама;

Кадзін Раман – камандзір роты баявога і тэхнічнага забеспячэння Палка міліцыі спецыяльнага прызначэння ГУУС Мінгарвыканкама;

Камар Вольга – суддзя суда Фрунзенскага раёна Мінска (справа Васіля Парфянкова);

Загароўскі Антон – пракурор суда Фрунзенскага раёна (справа Васіля Парфянкова);

Чаркас Таццяна Станіславаўна – суддзя суда Фрунзенскага раёна Мінска (справа Аляксандра Аторшчанкава, Аляксандра Малчанава і Змітра Новіка);

Маладцова Таццяна – пракурор суда Фрунзенскага раёна Мінска (справа Аляксандра Аторшчанкава, Аляксандра Малчанава і Змітра Новіка);

Лябедзік Міхаіл Пятровіч – першы намеснік галоўнага рэдактара газеты СБ "Беларусь сегодня";

Падгайскі Генадзь Данатавіч – дырэктар Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа;

Кухарчык Пётр Дзмітрыевіч – рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта;

Батура Міхаіл Паўлавіч – рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі;

Часноўскі Мечыслаў Эдвардавіч - рэктар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна;

Алпеева Тамара Міхайлаўна - рэктар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута.