У сераду ўдзень у Беларусі будзе пераважна без ападкаў

Півоня, ілюстрацыйнае фота

Півоня, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У сераду, 4 чэрвеня, у Беларусі ўначы будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы, месцамі па паўднёвым усходзе Беларусі прагназуюцца моцныя дажджы.

Удзень чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца туман. Вецер прагназуецца пераменных кірункаў — ад слабога да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць 8-14 градусаў вышэй за нуль, удзень паветра прагрэецца да 21-27 градусаў цяпла.

А на чацвер і пятніцу зноў прагназуюць дажджы і навальніцы. Пры навальніцах чакаецца парывісты вецер. Пры гэтым па паўднёвым усходзе Беларусі тэрмометры пакажуць да 29-31 градуса са знакам "плюс".

У сераду ўдзень у Беларусі будзе пераважна без ападкаў
Прагноз надвор'я на 4 чэрвеня / Белгідрамет
У сераду ўдзень у Беларусі будзе пераважна без ападкаў
Прагноз надвор'я на 4 чэрвеня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.