У сераду ў Беларусі будзе да +28 градусаў, чакаюцца дажджы і навальніцы

Бусел у Смалявічах / t.me/smolevichi_mp/
У сераду, 22 траўня, ападкі (кароткачасовыя дажджы) прагназуюцца амаль па ўсёй Беларусі, месцамі магчымыя навальніцы. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +9 да +15 градусаў (у Мінску — ад +11 да +13), у дзённыя гадзіны — 22-28 цяпла (у сталіцы — ад +23 да +25 градусаў).
Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў чацвер і пятніцу.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.