У сектары Газа падземны комплекс ХАМАС упершыню выявілі пад могілкамі
Тунэлі былі знішчаныя ізраільцянамі / idf.il
У сектары Газа падземны комплекс ХАМАС упершыню выявілі пад могілкамі. Ён знаходзіцца на глыбіні 20 метраў і мае працягласць больш за кіламетр. Раней ізраільскія вайскоўцы натраплялі на тунэлі пад бальніцамі, навучальнымі ўстановамі, мячэцямі, жылымі дамамі.
ЦАХАЛ паведамляе, што падземныя тунэлі і сховішчы знайшлі ў горадзе Хан-Юніс на поўдні сектара. Актыўнасць тэрарыстаў у раёне могілак зафіксавалі беспілотнікі. Далей працавалі наземныя войскі. Яны знайшлі ў тунэлях узброеных тэрарыстаў, якія былі знішчаныя, а таксама самаробныя выбуховыя прылады. Там быў бункер для высокапастаўленых камандзіраў ХАМАС, казармы і іншыя памяшканні. Тунэлі былі знішчаныя ізраільцянамі.
Схема тунэляў / idf.il