У Салігорску ўкусілі міліцыянера, які затрымліваў удзельніцу акцыі пратэсту

57-гадовая жыхарка Салігорска ўкусіла міліцыянера. Як паведамляе БЕЛТА, у нядзелю яна ўдзельнічала ў "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве". Яе затрымалі. Сцвярджаецца, што, калі жанчыну везлі ў міліцыю, яна паводзіла сябе агрэсіўна і ўкусіла міліцыянера за правае плячо.
На відэа МУС жанчына кажа, што ў яе ўчынку няма ніякай "палітыкі". Яна проста кінулася абараніць хлопца, якога затрымлівалі. Паводле яе слоў, у міліцэйскай машыне яна была ў стане стрэсу і дрэнна памятае, што адбылося.
Раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.