У Сакі ліквідаваны намкамандзіра расійскага авіапалка
Аляксандр Чарнабрывы / "X"
Узброеныя сілы Украіны ліквідавалі намесніка камандзіра расійскагага авіяпалка. Падпалкоўнік Аляксандр Чарнабрывы загінуў падчас атакі на аэрадром Сакі 6 студзеня, калі ўкраінскія вайскоўцы знішчылі пункт кіравання авіяцыяй.
Расійскія войскі паведамлялі тады, што страт у іх няма.
Пра загінулага афіцэра вядома, што ён нарадзіўся у Крыме, але яшчэ ў 2007 годзе атрымаў расійскае грамадзянства.