У Рэчыцы пад коламі трактара загінула жанчына, дзіця — у рэанімацыі
У Рэчыцы пад коламі трактара загінула жанчына, дзіця — у рэанімацыі. Як паведамляе прэс-служба МУС, трагічнае здарэнне адбылося ў чацвер каля 16:40. Двухгадовы хлопчык раптоўна выбег з-за прыпаркаваных аўтамабіляў на праезную частку, а маці кінулася за ім. Па вуліцы якраз ехаў трактар з прычэпам.
Загінулай жанчыне было 37 гадоў.