У Расіі завочна арыштавалі прэс-сакратара Meta
Meta
Расія абʼявіла ў вышук прэс-сакратара Meta (Facebook і Instagram). А суд вырашыў яго завочна арыштаваць. Такія звесткі знайшла “Медыязона”.
Эндзі Стоўна вінавацяць у садзейнічанні тэрарызму. З гэтай жа нагоды ў 2022-м у Расіі вырашылі забараніць сацсеткі Meta.
“Тэрарызмам” у Расіі назвалі рашэнне кампаніі не блакаваць карыстальнікаў, якія “заклікалі да смерці расійскіх захопнікаў”.