У Расіі аб'явілі пра блакіроўку месенджара Signal
Расійскія карыстальнікі пачалі скардзіцца на збоі ў працы сервісу / pixabay.com
У Расіі аб'явілі пра блакіроўку месенджара Signal. Раскамнагляд заявіў, што прычынай стала "парушэнне заканадаўства" РФ. Выкананне яго патрабаванняў "неабходна для прадухілення выкарыстання месенджара ў тэрарыстычных і экстрэмісцкіх мэтах".
9 жніўня расійскія карыстальнікі Signal пачалі скардзіцца на збоі ў працы сервісу. Без VPN (або ўключэння рэжыму абыходу блакаванняў) месенджар адкрыць стала немагчыма.
Signal лічыцца адным з самых бяспечных месенджараў.