У п’янага кіроўцы падчас руху з аўтамабіля выпаў пасажыр

У п’янага кіроўцы падчас руху з аўтамабіля выпаў пасажыр

У п’янага кіроўцы з аўтамабіля выпаў пасажыр. Здарэнне адбылося ў Баранавічах 10 ліпеня.

Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, 23-гадовы мясцовы жыхар нападпітку кіраваў  аўтамабілем “КІА”. На ўчастку дарогі з закругленнем з аўтамабіля падчас руху выпаў пасажыр, які знаходзіўся на заднім пасажырскім сядзенні.

У выніку падзення 20-гадовы мужчына атрымаў адкрытую чэрапна-мазгавую траўму, пералом звода чэрапа і пашкоджанні сувязнога аддзела хрыбетніка. Ён быў шпіталізаваны. 

Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.